БЕЛ Ł РУС

Найлепшы антыстрэс. Анлайн-кармушка ў Белавежскай пушчы пачала новы сезон

3.12.2022 / 19:50

Nashaniva.com

Заходзь на birdwatch.by/stalouka-2023 і падглядай, хто завітвае за ласункамі, запрашае тэлеграм-канал «Дзікая прырода побач». 

Сойка. Скрыншот мінулагодняга стрыма

Кругласутачны фармат дазволіць назіраць і за дзённай актыўнасцю пераважна птушак, і за начным жыццём звяроў.

Як і ў мінулыя разы, сталоўка для дзікіх жывёл з разнастайным пачастункам знаходзіцца ў ваколіцах невялікай пушчанскай вёсачкі Вугляны, што на Камянеччыне. Месца, дзе ўсталявана камера, уяўляе сабой невялікую паляну паміж нізінным балотам, сасновым і альховым лесам. Якраз тут праходзіць звярыны пераход, ды і чародкі вераб’іных карыстаюцца гэтым калідорам.

«Для нашай краіны гэта ўнікальная магчымасць і неверагодны антыстрэс», — піша «Дзікая прырода побач».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула