БЕЛ Ł РУС

Фігурантам «справы АГСБ» прысудзілі ад 13 да 20 гадоў калоніі

5.12.2022 / 15:16

Nashaniva.com

У Мінскім абласным судзе сёння вынесены прысуд па «справе Атрадаў грамадзянскай самаабароны Беларусі». Пяці фігурантам прысудзілі ад 14 да 20 калоніі.

Ім інкрымінаваліся тры эпізоды: спроба падрыву вузла сувязі Вайскова-марскога флоту Расіі ў Вілейцы, замах на прапагандыста Рыгора Азаронка і спроба знішчыць лесанарыхтоўчую тэхніку ў лясгасах.

Прысуд удзельнікам АГСБ наступны:

Дзмітрый Сасноўскі і Аляксей Глотаў атрымалі па 20 гадоў пазбаўлення волі,

Вадзім Гулевіч — 18 гадоў,

Кірыл Ашурак — 13 гадоў.

Наталля Мацвеева прысуджаная да 14 гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Плюс штрафы ад 400 да 700 базавых велічынь.

Падчас суда абвінавачаныя заяўлялі пра катаванні.

«Справа АГСБ»: як КДБ арганізоўваў «тэракты»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула