БЕЛ Ł РУС

Полк Каліноўскага і «Кіберпартызаны» аб'ядналіся ў адну структуру

6.12.2022 / 15:25

Nashaniva.com

Полк Каліноўскага і «Кіберпартызаны» аб'ядналіся ў адну структуру ў рамках вызваленчага руху беларускага народа. Пра гэта яны абвясцілі на прэс-канферэнцыі ў Кіеве 6 снежня.

Супраца «кібераў» і добраахвотнікаў пачалася яшчэ з 24 лютага. Аб'яднацца яны вырашылі для лепшай каардынацыі дзеянняў.

Прадстаўніца аб'яднання хакераў Юльяна Шаметавец будзе ўваходзіць у штаб палка Каліноўскага.

«Наша праца накіравана на нанясенне шкоды беларускаму і расійскаму рэжымам», — заявіла яна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула