БЕЛ Ł РУС

Праз два тыдні на Дзіцячай чыгунцы запусцяць «Навагодні экспрэс»

6.12.2022 / 15:27

Nashaniva.com

З 23 снежня на Дзіцячай чыгунцы (праспект Незалежнасці, 86) запрацуе «Навагодні экспрэс» са святочнай праграмай «У госці да Дзеда Мароза», паведамілі ў прэс-цэнтры Беларускай чыгункі.

Фота: Мінск-навіны

Святочны цягнік будзе адпраўляцца штодня некалькі раз у дзень, за выключэннем 26 снежня і 3 студзеня.

Працягласць праграмы складае 1 гадзіну 20 хвілін, гасцей чакае прагулка на цягніку і тэатралізаваны паказ. Уваход платны. Падрабязны расклад навагодніх рэйсаў можна знайсці тут.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула