БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка прызначыў камандуючага Вайскова-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны

13.12.2022 / 14:42

Nashaniva.com

Андрэй Лук'яновіч прызначаны камандуючым Вайскова-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Раней ён займаў пасаду намесніка камандуючага ВПС і войскамі СПА — начальніка авіяцыі.

Скрыншот СТБ

Лукашэнка адзначыў, што напярэдадні абмеркаваў з ім усе нюансы яго будучай дзейнасці на новай пасадзе. У прысутнасці цяпер ужо новых міністра замежных спраў і камандуючага ён падпісаў указы аб іх прызначэнні.

Андрэй Лук'яновіч адказаў па-вайсковаму: «Служу Рэспубліцы Беларусь, таварыш галоўнакамандуючы!»

«Таксама няпростая сітуацыя (у сферы адказнасці камандуючага)», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула