БЕЛ Ł РУС

У Расіі будуць саджаць і штрафаваць за карты, дзе анексаваныя рэгіёны Украіны не пазначаныя тэрыторыяй Расіі

20.12.2022 / 19:27

Nashaniva.com

Дзярждума ў першым чытанні прыняла законапраект аб штрафах за распаўсюджванне карт, якія «аспрэчваюць тэрытарыяльную цэласнасць Расіі». Самі такія карты будуць аднесеныя да «экстрэмісцкіх» матэрыялаў.

У выпадку прыняцця закона за распаўсюджванне картаў, на якіх анексаваныя ўкраінскія рэгіёны не паказаныя як частка РФ, грамадзяне могуць быць арыштаваныя на тэрмін да 15 сутак, а юрыдычныя асобы — аштрафаваныя на суму да мільёна расійскіх рублёў (каля $14 200).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула