Першым касманаўтам ад незалежнай Беларусі будзе дзяўчына
Першым касманаўтам ад незалежнай Беларусі будзе дзяўчына. Аб гэтым АТН заявіў старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Гусакоў.
Шэсць беларускіх кандыдатаў для палёту ў космас ужо прыбылі ў расійскі Цэнтр падрыхтоўкі. Узрост прэтэндэнтаў ад 22 да 30 гадоў. У выніку застанецца два — асноўная кандыдатка на палёт і дублёр.
Чакаецца, што палёт адбудзецца восенню 2023 года.
За савецкім часам у космас лёталі Пятро Клімук і Уладзімір Кавалёнак, падчас незалежнасці ад Расіі лятаў ураджэнец Беларусі Алег Навіцкі.