БЕЛ Ł РУС

Рыгор Кастусёў пераведзены ў калонію «Воўчыя норы»

23.12.2022 / 11:41

Nashaniva.com

Як паведаміў зяць Рыгора Кастусёва Зміцер Антончык, старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў пераведзены для адбыцця пакарання ў папраўчую калонію №22 у Івацэвічах.

Фота: БелТА

Гэтая папраўчая ўстанова вядомая пад назвай «Воўчыя норы» і славіцца жорсткім стаўленнем да зняволеных. На дадзены момант у ПК-22 знаходзіцца каля паўсотні тых, каго праваабронцы прызнаюць палітвязнямі, у тым ліку паплечнікі Рыгора Кастусёва па Партыі БНФ Уладзімір Малахоўскі і Павел Юхневіч.

Рыгора Кастусёва затрымалі 12 красавіка 2021 года ў Шклове. Супраць яго была распачата справа паводле артыкула 357 КК «Змова ці іншыя дзеянні, здзейсненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады». Па гэтай справе, акрамя Кастусёва, былі асуджаныя Аляксандр Фядута, Юрась Зянковіч, Дзяніс Краўчук і Вольга Галубовіч. Кастусёву далі 10 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

У зняволенні ў яго абвастрыліся праблемы са здароўем, выявілі анкалагічнае захворванне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула