БЕЛ Ł РУС

Ціханоўская прызначыла прадстаўніцу па сацыяльных пытаннях

26.12.2022 / 18:55

Nashaniva.com

Святлана Ціханоўская прызначыла былую палітзняволеную Вольгу Гарбунову на пасаду прадстаўніцы па сацыяльных пытаннях Аб’яднанага пераходнага кабінета Беларусі. 

Прыярытэтным напрамкам дзейнасці новапрызначанай прадстаўніцы, як заяўляецца, мусіць стаць арганізацыя сістэматычнай дапамогі палітзняволеным і іх блізкім. Таксама яна мае ўзмацніць працу Кабінета па вырашэнні пытання палітзняволеных на міжнароднай арэне.

Вольга Гарбунова — заснавальніца прытулку для жанчын і іх дзяцей, пацярпелых ад хатняга гвалту, былая кіраўніца грамадскага аб’яднання «Радзіслава». Больш за 10 гадоў яна навучала прадстаўнікоў праваахоўных органаў, сістэмы сацыяльнай абароны і аховы здароўя, псіхолагаў і настаўнікаў працаваць з ахвярамі хатняга гвалту, прадухіляць яго цяжкія наступствы.

20 гадоў дапамагае ў абароне правоў уразлівых сацыяльных груп, у тым ліку жанчын і прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула