БЕЛ Ł РУС

Домрачава і Б'ёрндален пераехалі ў Манака

29.12.2022 / 11:30

Nashaniva.com

Біятланістка Дар'я Домрачава цяпер жыве з сям'ёй у Манака, яе дачка пайшла там у школу.

У інтэрв'ю часопісу Team By Домрачава распавяла:

«Усё лета мы з сям'ёй былі ў Мінску, адпачывалі пасля досыць напружанага перыяду працы ў Кітаі. Цяпер я прысвячаю час сям'і і сваёй адукацыі. На гэты момант мы жывём у Манака, Ксюша пайшла ў школу, а гэта вельмі важны перыяд у жыцці дзіцяці і ўсёй сям'і».

Апошні раз у Беларусі яна была ўвосень.

Домрачава вучыцца па спецыяльнасці «Дыеталогія і нутрыцыялогія».

«За гады спартыўнай кар'еры назапасілася шмат вопыту і ведаў па гэтай тэме, цяпер захацелася яшчэ крыху больш пашырыць тэарэтычную частку», — падзяліла спартсменка ў інтэрв'ю.

Куды знікла Дар’я Домрачава?

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула