БЕЛ Ł РУС

У Беларусі будзе яшчэ адна латарэя

18.01.2023 / 9:56

Nashaniva.com

Называцца яна будзе «Марскі бой»

Мінспорта зацвердзіла інструкцыю аб правядзенні імгненнай электроннай латарэі «Марскі бой». 

Арганізатарам латарэі будзе РУП «Нацыянальныя спартыўныя латарэі». Мэта гульні — атрыманне дадатковых сродкаў на развіццё фізкультуры і спорту, у тым ліку алімпійскага і паралімпійскага руху. Яна будзе праводзіцца цягам пяці гадоў з даты рэгістрацыі.

Прызавы фонд кожнай серыі латарэі складае не менш за 45% і не больш за 95% ад агульнага аб'ёму прынятых латарэйных ставак. У ёй могуць разыгрывацца грашовыя і маёмасныя прызы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула