БЕЛ Ł РУС

Кіраўнік НАНБ: У Беларусі за год адбываецца да 80 міні-землятрусаў

22.01.2023 / 8:54

Nashaniva.com

«Усе лічаць, што ў Беларусі спрыяльны [сейсмарэгіён]. Але ў Беларусі адбываецца ў год да 80 міні-землятрусаў», — расказаў старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімір Гусакоў у інтэрв'ю тэлеканалу «Беларусь 1».

Па словах Гусакова, усе геафізічныя ваганні рэгіструюцца адмысловымі сейсмічнымі датчыкамі. Ёсць яны, у прыватнасці, у раёне Беларускай АЭС.

«Таму што нам трэба праводзіць маніторынг, якія працэсы з глебай адбываюцца і гэтак далей», — адзначыў Гусакоў. 

Паводле чыноўніка, цяпер нібыта праводзіцца пошук месца для будаўніцтва яшчэ адной АЭС, таму вызначаюцца, наколькі спрыяльны рэгіён для такога будаўніцтва.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула