Машыну Васкрасенскага заўважылі ў Кракаве
Машына Юрыя Васкрасенскага была заўважаная ў Кракаве, піша ў твітары Антон Матолька.
Фота: 1prof.by
Па звестках блогера, меркаванае месца, дзе спыніўся Васкрасенскі — трохзоркавы гатэль Leonardo Boutique Hotel Krakow Old Town.
Твіт Антона Матолькі і адказ Юрыя Васкрасенскага
Васкрасенскі ў адказ змясціў у сваім тэлеграм-канале з'едлівы допіс.
«Здзіўляе не толькі жаданне захапіць мяне з мэтай наступнага абмену на крымінальнікаў (відаць, так Васкрасенскі, які сам сядзеў за кратамі, называе палітвязняў. — НН). Яны клічуць на дапамогу «батальёны Сахашчыка», таму што самі не могуць даць рады аднаму ачкастаму палітолагу, зусім нямоцнага целаскладу».
«Наша Ніва» запытала ў Васкрасенскага, якая мэта яго прыезду ў Кракаў, але той адмовіўся каментаваць.