БЕЛ Ł РУС

ЗША афіцыйна абвясцілі ПВК «Вагнер» транснацыянальнай злачыннай арганізацыяй

26.01.2023 / 19:8

Nashaniva.com

Пра абвяшчэнне ПВК «Вагнер» транснацыянальнай злачыннай арганізацыяй паведамляецца на сайце Міністэрства фінансаў ЗША.

Фота: AP Photo/Dmitri Lovetsky

«Сённяшнія пашыраныя санкцыі супраць групы «Вагнера», а таксама новыя санкцыі супраць іх саўдзельнікаў і іншых кампаній, якія спрыяюць развіццю расійскага ваеннага комплексу, яшчэ больш абмяжуюць магчымасці Пуціна па ўзбраенні і забеспячэнні сваёй вайсковай машыны», — заявіла міністарка фінансаў ЗША Джэнет Елен.

Мінфін ЗША таксама ўвёў санкцыі ў дачыненні да людзей і кампаній, якіх звязваюць з ПВК «Вагнер», а таксама шэрагу кампаній расійскага вайскова-прамысловага комплексу. У санкцыйны спіс сярод іншага трапілі кіраўнік Мінпрамгандлю Расіі Дзяніс Мантураў і кіраўнік Татарстана Рустам Мініханаў.

Улады ЗША анансавалі сённяшняе рашэнне супраць ПВК «Вагнер» 20 студзеня. 

Чытайце таксама:

ЗША прызнаюць ПВК «Вагнер» міжнароднай злачыннай арганізацыяй

CМІ: Тактыка ПВК «Вагнер» бязлітасная, але найбольш эфектыўная для сучаснага расійскага войска

NYT: Могілкі ПВК «Вагнер» за два месяцы выраслі ў сем разоў

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула