БЕЛ Ł РУС

Мінск стане пабрацімам са сталіцай Зімбабвэ

30.01.2023 / 18:29

Nashaniva.com

Старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў паведаміў, што ў рамках візіту Лукашэнкі ў Зімбабвэ, у якім кіраўнік Мінска таксама бярэ ўдзел, запланавана падпісанне дамовы аб пабрацімскіх сувязях Мінска і сталіцы гэтай паўднёваафрыканскай дзяржавы — Харарэ.

Вуліца Харарэ. Фота: AP Photo/Tsvangirayi Mukwazhi

«Плануем працягваць супрацоўніцтва, таму што бачым, што вельмі запатрабаваныя многія нашы тавары — як прамысловыя, так і «Беллегпрама», тавары паўсядзённага ўжытку. Будзем весці перамовы па прасоўванні нашых тавараў.

Трэба працаваць у гэтым кірунку больш інтэнсіўна, таму што Зімбабвэ — гэта краіна, якая мае вельмі добры патэнцыял у самых розных сферах дзейнасці. Вядома ж, з улікам нашых магчымасцяў мы павінны актыўна працаваць на іх рынку», — сказаў Кухараў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула