Літоўцы за чатыры дні сабралі 5 мільёнаў еўра на радары для Украіны
З панядзелка, калі стартавала акцыя Radarom! на радары для Украіны ўсяго ахвяравана больш за 5 млн еўра, піша Delfi.lt.
Сёння жыхары Літвы ўсяго за 60 хвілін ахвяравалі мільён еўра. А літоўская IT-кампанія Tesonet падвоіла ўсе грошы, пераведзеныя на банкаўскі рахунак і ахвяраваныя па тэлефоне на працягу гэтай гадзіны.
Збор грошай працягваецца, і арганізатары плануюць да гадавіны пачатку вайны, 24 лютага, сабраць 10 мільёнаў еўра.
Акцыя дапамогі Украіне стартавала 30 студзеня і называецца Radarom!. Для яе ажыццяўлення аб'ядналіся наступныя арганізацыі — Blue/Yellow, Laisvės TV, 1K fondas і «Моцныя разам». Радары плануюць купіць у ізраільскіх вытворцаў, адзін такі радар з абсталяваннем каштуе 1 млн еўра.