БЕЛ Ł РУС

У гэтым годзе беларуска ў космас не паляціць

10.02.2023 / 16:52

Nashaniva.com

Пра тое, што анансаваны палёт у космас касманаўткі з Беларусі адкладаецца на паўгода, у інтэрв'ю РІА «Новости» сказаў гендырэктар расійскага «Раскосмаса» Юрый Барысаў. Прычынай пераносу ён назваў няспраўную сістэму ахаладжэння на арбітальнай станцыі.

Першапачаткова палёт беларускай касманаўткі быў запланаваны на восень 2023-га. Але раней ужо з'яўлялася інфармацыя, што яго могуць перанесці.

Першым касманаўтам ад незалежнай Рэспублікі Беларусь павінна стаць жанчына, прэтэндэнтак пакуль шэсць, і кандыдатуры асноўнай касманаўткі і яе дублёркі пакуль не вызначаныя.

Чытайце таксама:

Палёт беларускай касманаўткі можа не адбыцца гэтай восенню

З шасці беларускіх прэтэндэнтак на палёт у космас ніводную не забракавалі па здароўі 

Сталі вядомыя імёны прэтэндэнтак ад Беларусі на палёт у космас

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула