БЕЛ Ł РУС

На «Еўрабачанне» паедзе гурт, які ў песні кпіць з Пуціна і Лукашэнкі

13.02.2023 / 0:11

Nashaniva.com

Харватыя вызначылася з артыстамі, якія будуць прадстаўляць яе сёлета на «Еўрабачанні». Гэта гурт Let 3 з песняй Mama ŠČ. Гэтую песню лічаць сатырай на Пуціна і Лукашэнку. 

Скрыншот з відэа выступу

У песні, з якой артысты едуць на «Еўрабачанне», спяваецца пра маму, якая купіла трактар, і «брыдкага маленькага псіхапата». Сцэнічныя касцюмы нагадваюць ваенную форму, сам саліст — Гітлера з чырвонымі вуснамі, а ў канцы на сцэну выносяцца муляжы ядзерных ракет.

Гурт Let 3 існуе з 1987 года. Ён вядомы сваім правакацыйным стылем і незвычайнымі жывымі выступамі, адзначае Сroatiaweek.

«Еўрабачанне» сёлета пройдзе ў Ліверпулі. Беларусь і Расія да конкурсу не дапушчаныя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула