БЕЛ Ł РУС

«Не ў нас знаходзяцца ключы ад турмаў». Пераходны кабінет патлумачыў, чаму перамовы па палітвязнях не пачаліся

14.02.2023 / 14:7

Nashaniva.com

Аб'яднаны пераходны кабінет расказаў, што яны плануюць стварыць перамоўную групу па палітвязнях, аднак з боку рэжыму няма сігналаў аб гатоўнасці такія перамовы весці.

«Не ў нас знаходзяцца ключы ад турмаў. Рэжым адказны найперш за сітуацыю з палітзняволенымі. Мы не бачым з яго боку сігналаў аб гатоўнасці да перамоваў», — сказала прадстаўніца Кабінета па сацыяльных пытаннях Вольга Гарбунова падчас прэс-канферэнцыі.

Яна падкрэсліла, што не дэмакратычныя сілы тармозяць гэты працэс — нясхільныя да перамоваў менавіта прадстаўнікі рэжыму.

«Перамовы не павінны быць гандлем. І мы не павінны сварыцца паміж сабой з-за гэтага пытання, бо ўсе мы хочам аднаго», — дадала яна.

Павел Латушка адзначыў, што Кабінет гатовы пачаць перамовы па гэтым пытанні ў выпадку, калі рэжым спыніць рэпрэсіі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула