БЕЛ Ł РУС

Сукала: Досвед станаўлення беларускай мадэлі правасуддзя выклікае цікавасць за мяжой

15.02.2023 / 9:49

Nashaniva.com

Пра гэта заявіў сёння журналістам старшыня Вярхоўнага Суда Валянцін Сукала, піша БелТА.

Вярхоўны Суд ва ўзаемадзеянні з БДУ праводзіць сёння міжнародную навукова-практычную канферэнцыю «Беларускае правасуддзе: гістарычны вопыт і сучаснасць», да ўдзелу ў якой запрошаны кіраўнікі ключавых дзяржаўных органаў краіны, кіраўнікі і суддзі Суда ЕАЭС, Эканамічнага суда СНД, Вярхоўнага суда Расійскай Федэрацыі, прадстаўнікі навуковай супольнасці.

Сярод тэм, запланаваных да абмеркавання, — асноўныя вынікі рэформы сістэмы судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь, роля кіраўніка дзяржавы ў фарміраванні і ўмацаванні сістэмы судоў агульнай юрысдыкцыі, узаемадзеянне судовай і заканадаўчай улады ў кантэксце развіцця нацыянальнага права, трансфармацыя юрыдычнай адукацыі ва ўмовах сучасных выклікаў, перадае БелТА.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула