БЕЛ Ł РУС

Качанава заявіла, што «нам не страшныя ніякія санкцыі». І патлумачыла чаму

27.02.2023 / 12:39

Nashaniva.com

Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава сустрэлася з дэлегацыяй Кубы на чале з першым намеснікам міністра аховы здароўя Кубы Таняй Маргарытай Крус Эрнандэс, піша БелТА.

Гэты візіт — пацвярджэнне таму, што ўсе дамоўленасці паміж краінамі сапраўды рэалізуюцца аператыўна, адзначыла спікер.

«І гэта вельмі важна. Тым больш у гэты няпросты час, калі рэжым санкцый ужываецца і да вашай краіны, і да Беларусі.

Нам не страшныя ніякія санкцыі, бо ёсць краіны, з якімі мы сябруем.

І ўзаемная цікавасць выступае пацвярджэннем таго, што нашым сяброўскім адносінам абсалютна па ўсіх напрамках няма межаў ва ўдасканаленні і развіцці», — падкрэсліла Наталля Качанава.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула