БЕЛ Ł РУС

У Вільні пачаліся Казюкі, у Гродне — заўтра

3.03.2023 / 17:02

Nashaniva.com

Казюкамі называюць традыцыйныя веснавыя кірмашы ў гонар святога Казіміра.

У гэтыя дні прадаюць упрыгожаныя вербы да Вербніцы, а таксама прадукцыю рамеснікаў і фермераў.

Казюкі ў Вільні будуць доўжыцца да нядзелі. Гэта грандыёзны кірмаш, дзе сталы расцягнуцца ад Ратушы праз Кафедральную плошчу да Лукішак.

Беларускія палаткі будуць стаяць у раёне Лукішскай плошчы.

Казюкі ў Гродне пройдуць у суботу і будуць сумешчаныя з Масленіцай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула