БЕЛ Ł РУС

Як у Вільні праходзіць традыцыйны кірмаш Казюкі ШМАТ ФОТА

4.03.2023 / 20:58

Nashaniva.com

Казюкамі называюць традыцыйныя веснавыя кірмашы ў гонар святога Казіміра. У гэтыя дні прадаюць упрыгожаныя вербы да Вербніцы, а таксама прадукцыю рамеснікаў і фермераў. Кірмаш у сталіцы Літвы пачаўся ў пятніцу і працягнецца да канца выхадных.

Казюкі таксама ладзяць і ў Гродне, але ў Беларусі кірмаш праходзіць куды больш сціпла.

А вось у Вільні тысячы палатак расцягнуліся на 3 кіламетры ад Лукішак да Зарэчча. Былі сярод іх і беларускія — рамеснікаў і Беларускага музея.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула