БЕЛ Ł РУС

Кыргызстан экстрадаваў беларуса, які атрымаў статус бежанца ва Украіне

6.03.2023 / 13:24

Nashaniva.com

З Кыргызстана экстрадавалі ў Мінск Уладзіміра Кадарыю, які раней звяртаўся да прэзідэнта Садыра Жапарава з просьбай не выдаваць яго Беларусі. Пра гэта The Insider распавёў адвакат Кадарыі Афтандзіл Алімжанаў.

Па словах Алімжанава, 4 сакавіка Кадарыю вывезлі з Бішкекскага СІЗА-1 прадстаўнікі МУС.

Абарона Кадарыі лічыць, што яго экстрадыцыя — парушэнне Кыргызстанам міжнароднага заканадаўства.

У звароце Уладзімір Кадарыя распавёў, што збег з Беларусі ва Украіну ад палітычнага пераследу і атрымаў там грамадзянства. У Беларусі ён быў адміністратарам інтэрнэт-рэсурсу, які апублікаваў апазіцыйныя матэрыялы.

Нягледзячы на гэта, Генпракуратура Кыргызстана разглядае Кадарыю як грамадзяніна Беларусі і лічыць рашэнне аб яго выдачы законным.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула