БЕЛ Ł РУС

Рыбы-кібаргі вырошчваюць электроды ў сваіх мазгах і плаўніках

7.03.2023 / 00:07

Nashaniva.com

Шведскія даследчыкі распрацавалі гель, які ператвараецца ў мяккі электрод. Гель узаемадзейнічае з цукрамі ў арганізме. Адбываецца ланцуговая рэакцыя, якая ператварае гель у электраправодны матэрыял.

Каб прадэманстраваць, як гель можа быць выкарыстаны ў людзей, даследчыкі ўвялі субстанцыю ў мозг, сэрца і хваставыя плаўнікі рыб. На анімацыі бачна, што плаўнік змяняе колер. Там, дзе ён становіцца сінім — утвараецца электрод.

Гэта даследаванне ў будучыні можа дапамагчы ў лячэнні паралічу і хваробы Паркінсана.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула