БЕЛ Ł РУС

Джонсан — Ціханоўскай: Мы захапляемся адвагай беларускіх ваяроў

7.03.2023 / 20:32

Nashaniva.com

Святлана Ціханоўская сёння пачала свой візіт у Лондан, дзе сустрэлася з былым прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі Борысам Джонсанам, паведамляе яе прэс-служба.

Як паведамляецца, бакі абмеркавалі сітуацыю ўнутры краіны і нядаўнюю мужную акцыю беларускіх партызан па пашкоджанні самалёта А-50 у Мачулішчах. Ціханоўская адзначыла, што гэта паказала неабароненасць і слабасць рэжыму.

Ціханоўская і Джонсан абмеркавалі дапамогу беларускім добраахвотнікам ва Украіне. Святлана Ціханоўская заклікала Борыса Джонсана трымаць Беларусь у міжнародным парадку дня і ўзяць патранаж над адным з палітвязняў.

«Мы сустрэліся, каб абмеркаваць вельмі важную задачу.

У кантэксце таго, што адбываецца ва Украіне, мы павінны памятаць і пра Беларусь.

У прыватнасці, трэба адзначыць адвагу і гераічнасць беларускіх ваяроў за свабоду, якія змагаюцца за яе ва Украіне і ўдзельнічаюць у вызваленні краіны ад войска Пуціна.

Мы сапраўды захапляемся адвагай беларускіх ваяроў.

Святлана, быў рады нашай сустрэчы», — заявіў па выніках сустрэчы Джонсан.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула