БЕЛ Ł РУС

У Пінску выратавалі казулю, якая трапіла ў ачышчальныя збудаванні

8.03.2023 / 18:27

Nashaniva.com

У Брэсцкім абласным упраўленні МНС расказалі, як з рэзервуара ачышчальных збудаванняў у Пінску мясцовым ратавальнікам удалося выратаваць лясную жывёліну.

Прыкладна ў 15:10 7 сакавіка ратавальнікам паведамілі, што ў неэксплутаваным рэзервуары ачышчальных збудаванняў у Пінску на вуліцы Базіснай бачылі казулю.

Жывёліна сапраўды там была, і калі супрацоўнікі пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1 прыехалі на месца, то яе ўдалося адлавіць. Пасля жывёліну выпусцілі ў найбліжэйшым лесе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула