БЕЛ Ł РУС

Літва працягнула рэжым надзвычайнага становішча на мяжы з Беларуссю

9.03.2023 / 22:51

Nashaniva.com

Урад Літвы прыняў рашэнне працягнуць рэжым надзвычайнага становішча на мяжы з Беларуссю і Расіяй. 

Тлумачаць літоўцы патрэбу такой меры тым, што на абедзвюх межах існуюць пагрозы для нацыянальнай бяспекі. Магчымасці, якія дае рэжым надзвычайнага становішча, дазваляюць куды больш пільна правяраць грамадзян Беларусі і Расіі пры ўездзе ў Літву.

Таксама літоўскі бок лічыць, што працягненне рэжыму надзвычайнага становішча на межах з Беларуссю і Расіяй дазволіць больш эфектыўна супрацьдзейнічаць нелегальнай міграцыі.

Апошні раз Літва працягвала рэжым надзвычайнага здарэння на мяжы з Беларуссю і Расіяй у снежні 2022 года. Ён дзейнічаў да 10 сакавіка 2023 года.

Чытайце таксама:

Літоўская разведка непакоіцца, што лукашысты могуць выкарыстаць у сваіх мэтах беларускую дыяспару

У Літве пытанне візаў для беларусаў і расіян хочуць аформіць асобным законам

У Літве думаюць пра пашырэнне арміі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула