БЕЛ Ł РУС

Дваццаць два байцы палка Каліноўскага атрымалі медалі за баявыя заслугі ад Рады БНР

13.03.2023 / 12:51

Nashaniva.com

Медаль за баявыя заслугі — баявая ўзнагарода Беларускай Народнай Рэспублікі, якая была заснаваная Дэкрэтам старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы ад 21 студзеня 2023 года. 9 сакавіка адбылося першае ўзнагароджанне ім.

На адваротным баку надпіс: Virtute et Gladio («Адвагаю і мячом» на лацінскай мове) і індывідуальны нумар

Медаль надаецца за асабістую адвагу, праяўленую ў абставінах, звязаных з рызыкай для жыцця і з абаронай свабоды, суверэнітэту і дэмакратычнага канстытуцыйнага ладу Беларусі на грунце ідэалаў 25 Сакавіка, у прыватнасці, пры выкананні вайсковага і службовага абавязку ў баях і пры выкананні спецыяльных заданняў у нацыянальных інтарэсах Беларусі.

Першае ўзнагароджанне медалём БНР за баявыя заслугі адбылося 1 лютага 2023 года, у дзень 160-х угодкаў пачатку паўстання Кастуся Каліноўскага на тэрыторыі Беларусі.

Медаль атрымалі 22 вайскоўцы палка імя Кастуся Каліноўскага, якія праявілі адвагу ў баях супраць расійскіх акупацыйных войскаў ва Украіне.

Афіцыйнае ўручэнне медалёў адбылося 9 сакавіка 2023 года і сталася першай вядомай цырымоніяй уручэння беларускіх дзяржаўных узнагарод за адвагу на полі бою з часоў Рэчы Паспалітай, паведамляе сайт Рады БНР.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула