Да Беларусі з выраю даляцеў першы вялікі арлец
14.03.2023 / 20:40
Вялікі арлец Блонд вярнуўся ў Беларусь з выраю 11 сакавіка, паведамляе тэлеграм-канал «Дзікая прырода побач». Гэта самая ранняя дата прылёту пазначаных перадатчыкамі арляцоў з Беларусі.
Адначасова з Блондам 5 сакавіка рушыла ў дарогу і самка Арляца Альжуся, якая таксама, як і Блонд, зімавала ў не надта далёкай ад Беларусі Грэцыі. Але пакуль яна затрымалася ў дарозе.
Цяпер мігруюць, не лічачы Блонда, сем беларускіх арляцоў з 17-ці. Астатнія птушкі засталіся далёка ззаду, а некаторыя яшчэ нават не пачыналі рухацца.
Раней над Пінскам заўважылі першых буслоў, якія з-за цёплага надвор'я таксама сталі вяртацца на радзіму незвычайна рана.
Чытайце таксама:
На Палессі пабачылі першых буслоў, што прыляцелі з выраю. Сёлета яны вярнуліся раней, чым звычайна
Чаму беларуская птушка штогод ляціць на зімоўку на адзін і той жа лапік зямлі на поўдні Афрыкі?