БЕЛ Ł РУС

У рэдакцыі газеты «Інфа-Кур’ер» у Слуцку прайшоў ператрус, затрыманыя супрацоўнікі

15.03.2023 / 13:36

Nashaniva.com

Раніцай 15 сакавіка ў рэдакцыі недзяржаўнай газеты «Інфа-Кур’ер» сілавікі правялі ператрус. Ва ўсіх прысутных былі ўзятыя падпіскі аб неразгалошванні, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Трое супрацоўнікаў рэдакцыі затрымана.

Таксама няма сувязі з галоўным рэдактарам выдання Сяргеем Станкевічам.

 «Інфа-Кур’ер» — адзіная незалежная рэгіянальная газета ў краіне, якая яшчэ выходзіла на паперы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула