БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка зноў сабраўся ў Маскву

17.03.2023 / 17:3

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка сустрэнецца з Уладзімірам Пуціным 6 красавіка, паведамляюць «Ведомості».

Скрыншот відэа

У гэты дзень адбудзецца пасяджэнне Вышэйшай дзяржаўнай рады Саюзнай дзяржавы, паведамілі «Ведомостям» дзве крыніцы, блізкія да Адміністрацыі прэзідэнта РФ і дыпламатычных колаў.

Абмяркоўваць збіраюцца, імаверна, сумесную барацьбу з санкцыйным ціскам, а таксама забеспячэнне бяспекі.

Апошняя сустрэча Пуціна і Лукашэнкі прайшла 19 снежня 2022 года ў Мінску. У Беларусь Пуцін прыляцеў упершыню за тры гады.

Тады яны з Лукашэнкам абмяркоўвалі сумесны выпуск новай вайсковай тэхнікі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула