БЕЛ Ł РУС

Азаронак увайшоў у Найвышэйшы палітычны савет «Белай Русі»

18.03.2023 / 13:11

Nashaniva.com

«Белая Русь» абрала на ўстаноўчым з'ездзе Найвышэйшы палітычны савет, у які ўвайшоў 71 чалавек.

Паведамляецца, што ў савет увайшлі прадстаўнікі розных прафесій: парламентарыі, чыноўнікі, дактары і нават кіроўца аднаго з аўтапаркаў.

У прыватнасці, у орган увайшлі кіраўнікі МАРГ і Мінсельгасхарча Аляксей Багданаў і Ігар Брыло, а таксама прапагандыст Рыгор Азаронак і гендырэктар агенцтва «Мінск-Навіны» Андрэй Крывашэеў.

Раней зацвердзілі статут і праграму партыі. Старшынёй абраны Алег Раманаў.

Чытайце таксама:

Лукашысты пераўтварылі «Белую Русь» у партыю

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула