БЕЛ Ł РУС

«Мы засталіся без нічога», але «дзякуй вам за перамогу», «гэта куточак раю». Як Пуцін сустрэўся з марыупальцамі ВІДЭА

19.03.2023 / 11:6

Nashaniva.com

Расійскія СМІ апублікавалі відэа нібыта выпадковай сустрэчы Уладзіміра Пуціна з жыхарамі разбомбленага расіянамі Марыупаля.

Людзі паказалі Пуціну новае жытло, якое ім далі замест знішчанага расіянамі.

«Гэта маленькі куточак раю», — сказаў адзін з прысутных.

Жанчына распавяла Пуціну, што моліцца за яго, і падзякавала «за перамогу».

«Мне, як і вам, 70 гадоў, — распавёў яшчэ адзін мужчына, — але вось застаўся без нічога».

«Затое цяпер усё ёсць», — паправілі яго хуценька.

Як сцвярджае расійская прэс-служба, Пуцін прыляцеў у Марыупаль на верталёце і сам быў за стырном машыны, калі ездзіў па горадзе. Рух дзеля яго нібыта не перакрывалі. Кадры, якія паказваюць на відэа, знятыя ў цемры.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула