БЕЛ Ł РУС

Губернатар акупаванага Севастопаля паведаміў пра атаку «надводных беспілотнікаў»

22.03.2023 / 8:24

Nashaniva.com

Расійскі флот адбіў атаку надводных беспілотнікаў на Севастопаль, паведаміў губернатар Міхаіл Разважаеў у сваім тэлеграм-канале.

«Агулам да гэтай гадзіны знішчана тры аб'екты. Яны спрабавалі прабрацца ў бухту, нашы маракі па іх вялі агонь са стралковай зброі. Таксама адпрацавала СПА па паветранай цэлі. Вайсковыя караблі не пацярпелі», — напісаў ён.

Па ягоных словах, у некаторых дамах павыбівала шыбы. Людзі не пацярпелі.

Украінскі бок інцыдэнт не каментаваў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула