БЕЛ Ł РУС

Прэзідэнт Фінляндыі падпісаў законы аб уступленні краіны ў НАТА

23.03.2023 / 15:22

Nashaniva.com

Прэзідэнт Фінляндыі Саўлі Нііністэ падпісаў законы аб уступленні краіны ў NATO, паведаміла газета Helsingin Sanomat.

Фота: signmyrocket.com

Фінляндыя разам са Швецыяй падала заяўку на ўступленне ў НАТА неўзабаве пасля пачатку поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну. 

Для таго каб новыя краіны прынялі ў НАТА, патрабуецца згода ўсіх 30 дзяржаў, якія ўваходзяць у альянс. Пакуль заяўку Швецыі і Фінляндыі не ўхвалілі толькі Венгрыя і Турцыя.

Улады Турцыі заявілі, што будуць разглядаць толькі заяўку Фінляндыі, паколькі Швецыя не выканала высунутыя ўмовы — не перадала 120 чалавек, абвінавачаных у Турцыі ў тэрарызме.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула