БЕЛ Ł РУС

У Італіі ўцёк з-пад хатняга арышту сын краснаярскага губернатара, якога мелі перадаць у ЗША

23.03.2023 / 18:35

Nashaniva.com

Арцём Ус, сын губернатара Краснаярскага края Аляксандра Уса, збег з пад хатняга арышту ў Італіі. Цяпер вядуцца яго пошукі, паведамляюць мясцовыя СМІ.

Арцём Ус. Фота з яго сацыяльных сетак

Арцём Ус быў затрыманы ў Італіі на запыт ЗША ў кастрычніку мінулага года. Ён абвінавачваецца ва ўхіленні ад санкцый і адмыванні грошай.

Па версіі амерыканскага Мінфіна, Ус і яшчэ чацвёра расіян удзельнічалі ў схемах па рэалізацыі нафты з Венесуэлы з выкарыстаннем падстаўных кампаній і крыптавалют, а таксама займаліся закупам на Захадзе падсанкцыйнай электронікі падвойнага прызначэння і ваенных тэхналогій.

20 сакавіка суд Мілана прыняў станоўчае рашэнне па пытанні яго экстрадыцыі ў ЗША.

Уцёк затрыманы 21 сакавіка, на наступны дзень пасля рашэння суда экстрадаваць яго ў ЗША.

«Бізнэсмен Арцём Вус зламаў свой электронны бранзалет на назе і збег з-пад хатняга арышту пад Міланам пасля таго, як даведаўся пра сваю экстрадыцыю ў ЗША па абвінавачванні ва ўхіленні ад санкцый і адмыванні грошай», — паведамляе італьянскае агенцтва ANSA.

Чытайце таксама:

У Італіі затрымалі сына губернатара Краснаярскага края

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула