БЕЛ Ł РУС

З акна калоніі ў Навасадах пад Барысавам выкінуўся зняволены — праваабаронцы

28.03.2023 / 22:20

Nashaniva.com

Праваабаронцы паведамляюць, што праз жорсткае абыходжанне са зняволенымі ў папраўчай калоніі №14 у Навасадах 26 сакавіка выкінуўся з акна другога паверха адзін са зняволеных. 

Называецца і імя пацярпелага — Іпатаў Уладзімір Уладзіміравіч. Цяпер ён, як сцвярджаецца, знаходзіцца ў шпіталі Барысава.

Крыніца, якая паведаміла пра здарэнне, сцвярджае, што ў мужчыны праблемы з пазваночнікам і ён асуджаны па палітычным артыкуле.

«Вясна» адзначае, што ў ПК №14 свае тэрміны адбываюць пяць палітвязняў, сярод якіх шматдзетны бацька Зміцер Дашкевіч.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула