БЕЛ Ł РУС

Польшча дамаглася вызвалення больш за 10 палітвязняў у Беларусі — прадстаўнік МЗС 

29.03.2023 / 13:17

Nashaniva.com

Польшчы ўдалося дамагчыся вызвалення больш за 10 палітвязняў у Беларусі. Пра гэта ў эфіры Польскага радыё распавёў намеснік міністра замежных спраў Польшчы Павел Яблоньскі. Грамадскасці вядомыя чатыры прозвішчы. 

Марыя Цішкоўская, Ірэна Бярнацкая і Ганна Панішава. Фота: «Белсат»

Па словах Яблоньскага, дыпламатычныя метады ў адносінах з Беларуссю ненадзейныя, але Польшча ўсё ж дамагаецца некаторых поспехаў.

«Нам удалося дасягнуць мэты ў выпадку нават больш за 10 чалавек. Я не хачу казаць пра дэталі гэтых спраў, таму што кожны раз быў індывідуальны падыход. У выпадку такіх перамоў трэба быць асцярожным. Самы вялікі поспех — дамагчыся вызвалення палітвязняў. Я цяпер кажу пра палякаў, якія знаходзяцца ў беларускіх турмах, таму што гэта для нас прыярытэт, але нам трэба памятаць, што па палітычных матывах асуджана ў Беларусі больш за 1500 чалавек», — заявіў Яблоньскі.

У 2021 годзе Беларусь вызваліла трох актывістак польскай меншасці. Яны былі высланыя з Беларусі ў Польшчу. Гэта Ганна Панішава, Марыя Цішкоўская і Ірэна Бярнацкая.

У сакавіку 2022 года кіраўніка незарэгістраванага Саюза палякаў Беларусі Анжаліку Борыс вызвалілі з-пад варты і перавялі пад хатні арышт. 9 лютага на 8 гадоў калоніі асудзілі журналіста Андрэя Пачобута.

Чытайце таксама:

Мінск запрасіў сустрэчу з затрыманымі ў Польшчы беларусамі

Журналіста Андрэя Пачобута асудзілі на 8 гадоў калоніі

«Калі Пачобута адпусцяць заўтра, то пераход у «Баброўніках» будзе адкрыты паслязаўтра», — кіраўнік МУС Польшчы

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула