БЕЛ Ł РУС

У Pepsi зменіцца лагатып

29.03.2023 / 17:25

Nashaniva.com

Гэта першае абнаўленне вядомага брэнда за апошнія 14 гадоў: кампанія вярнулася да класічнага чырвона-бела-сіняга глобуса з хвалістымі лініямі.

Pepsi прадставіць новы дызайн у Паўночнай Амерыцы восенню да 125-годдзя брэнда, а па ўсім свеце — у 2024 годзе, што «азнамянуе наступную эру, скіраваную ў будучыню».

У сваіх даследаваннях кампанія высветліла, як лагатып запамінаюць спажыўцы, і «не змагла ігнараваць» іх бачанне. Так патлумачыў рэдызайн галоўны дызайнер PepsiCo Маўра Парчыні.

Чытайце таксама:

На ўпакоўках Pepsi з'явіцца беларуская мова

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула