БЕЛ Ł РУС

У Бахмуце ваююць 6 тысяч вагнераўцаў

30.03.2023 / 8:57

Nashaniva.com

У баях за горад Бахмут бяруць удзел каля 6 тысяч наймітаў групоўкі «Вагнер» і яшчэ 20-30 тыс. завербаваных. Пра гэта заявіў старшыня Аб'яднанага камітэта начальнікаў штабоў ЗША генерал Марк Мілі, якога цытуе CNN.

Фота: AP

«Цяпер яны (вагнераўцы) вядуць баявыя дзеянні пераважна ў Бахмуце. Там каля 6 тыс. або каля таго сапраўдных наймітаў і, магчыма, яшчэ 20 або 30 тысяч рэкрутаў, якіх яны набіраюць, многія з якіх выйшлі з турмаў. Яны нясуць велізарныя страты ў раёне Бахмута. Украінцы наносяць гэтым хлопцам шмат смерцяў і разбурэнняў», — сказаў генерал.

Чытайце таксама:

Мінабароны Вялікабрытаніі: Расійскія войскі вяртаюцца да абароны пасля няўдалага наступу на Бахмут

Сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны: Бахмут для нас з'яўляецца ключавым пунктам

Расіяне прасунуліся пад Бахмутам, але не могуць наступаць у іншых кірунках — брытанская разведка

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула