Затрымалі дзяўчыну, якую падазраюць у датычнасці да забойства Уладлена Татарскага
Следчы камітэт Расіі заявіў, што Дар'я Трэпава, якую падазраюць у датычнасці да забойства Уладлена Татарскага, была затрыманая ў Санкт-Пецярбургу супрацоўнікамі СК сумесна з аператыўнымі службамі.
Дарʼю Трэпаву затрымалі ў Пецярбургу. Паводле версіі сілавікоў, аперацыя забойства Татарскага была падрыхтаваная загадзя і старанна спланаваная, паведаміла крыніца РБК у МУС. У ёй прымалі ўдзел некалькі чалавек, паміж імі былі размеркаваныя ролі.
Праваахоўнікі праводзяць аператыўна-тэхнічныя мерапрыемствы, каб устанавіць асоб, якія маюць дачыненне да выбуху, а таксама высвятляюць спосабы атрымання імі выбухоўкі.
Чытайце таксама:
«Павукі ядуць адзін аднаго». Падаляк пракаментаваў падрыў расійскага ваенкара ў кавярні