Ілан Маск забраў у The New York Times сінюю птушачку ў твітары з-за адмовы плаціць за падпіску
Уплывовая газета адна з першых сярод буйных выданняў адмовілася афармляць платную падпіску Twitter Blue. Кіраўнік сацсеткі Ілан Маск назваў NYT «крывадушнікамі», бо само выданне настойвае на тым, каб усе куплялі іх платную падпіску на сайце. Маск таксама назваў змесціва стужкі NYT у твітары «нечытэльным» і параўнаў з дыярэяй.
Для звычайных карыстальнікаў месячная падпіска Twitter Blue абыходзіцца ў 8 даляраў. Для арганізацый — ад 1000 даляраў штомесяц, плюс 50 даляраў для верыфікацыі кожнага дадатковага акаўнта або супрацоўніка.
Маск заяўляў, што з 1 красавіка твітар-акаўнты без падпіскі ці карпаратыўнага плана будуць пазбаўленыя сіняй птушачкі. Аднак гэтага пакуль не адбылося.
Чытайце таксама:
Твітар Маска стаў самым чытаным у свеце
Ілан Маск заклікае спыніць развіццё нейрасетак з-за пагрозы чалавецтву
Улады ЗША не дазволілі пачаць тэставанне на людзях прылады кампаніі Neuralink Ілана Маска