БЕЛ Ł РУС

«Вырашэнне гэтых пытанняў ад епархіі не залежыць». Дзе ўсё ж помнік Ларысе Геніюш?

3.04.2023 / 21:11

Nashaniva.com

Блог «Людзі» паспрабаваў даведацца, што ўсё-такі стала з бюстам Ларысе Геніюш, які днямі нечакана знік з тэрыторыі Зэльвенскай царквы, дзе стаяў 20 гадоў. У Гродзенскай епархіі адказалі, што «помнік знаходзіцца ў надзейным месцы».

У Гродзенскай епархіі блогу «Людзі» распавялі, што на гэты момант бюст Ларысе Геніюш дэмантаваны. А таксама адзначылі: «Сам помнік знаходзіцца ў надзейным месцы».

«Паколькі Гродзенская епархія дачынення да дэмантажу не мае, адпаведна, у нас няма інфармацыі, калі ён вернецца на сваё месца і ці вернецца, — растлумачылі ў епархіі. — Вырашэнне гэтых пытанняў ад епархіі не залежыць».

Раней газета «Народная воля» паведамляла, што бюст нібыта знаходзіцца на захоўванні ў самой Зэльвенскай царкве. Але датэлефанавацца туды журналістам пакуль не ўдалося.

Чытайце таксама:

Ларыса Геніюш: чаму яна не зламалася

«Вы яго не выкупіце, нават не мучцеся». У райвыканкаме пракаментавалі знікненне помніка Ларысе Геніюш

Унук Ларысы Геніюш: Гэта зрабілі ўночы паціху, каб ніхто не бачыў, не ведаў

У Зэльве знеслі помнік Ларысе Геніюш

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула