БЕЛ Ł РУС

Мінлясгас таксама будзе рассылаць людзям эсэмэскі

6.04.2023 / 16:3

Nashaniva.com

Мінлясгас будзе паведамляць беларусам пра ўвядзенне забароны на наведванне лясоў шляхам рассылкі СМС. Пра гэта БелТА расказаў Аляксандр Драгун, першы намеснік кіраўніка ведамства.

Міністэрства лясной гаспадаркі натхніў на гэта новаўвядзенне папярэдні досвед Міністэрства надзвычайных сітуацый. Са слоў Драгуна, аператары мабільнай сувязі гатовыя аказаць дапамогу ў СМС-апавяшчэнні грамадзян.

«Сёння мабільны тэлефон ёсць калі не ў кожнага, то ў пераважнай большасці грамадзян, таму мы будзем дасылаць грамадзянам важную інфармацыю», — адзначыў першы намеснік міністра.

Акрамя таго, на сайце Мінлясгаса ёсць інтэрактыўная карта забароны на наведванне лясоў, яна абнаўляецца ў рэжыме рэальнага часу. Знайсці тут актуальную інфармацыю можа любы ахвотны.

Чытайце таксама:

Патушылі першы сёлета лясны пажар

Беларускія лясгасы будуць гандляваць гатовымі драўлянымі зрубамі 

«Нямала каштоўных лясоў апынуліся па-за межамі ахоўных тэрыторый». Біёлаг пра тое, што адбываецца з лесам

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула