БЕЛ Ł РУС

У Іспаніі затрымалі беларуса, якога шукаюць праз інтэрпал

7.04.2023 / 17:58

Nashaniva.com

Нацыянальная паліцыя Іспаніі арыштавала ў правінцыі Алікантэ 37-гадовага беларуса, якога шукаюць праз інтэрпал, а на радзіме абвінавачваюць ў хабарніцтве. Пра гэта паведамляюць іспанскія СМІ.

Фота: cadenaser.com

Як пішуць газеты, у Беларусі мужчыну ставіцца ў віну атрыманне эканамічнай выгады шляхам заключэння шэрагу кантрактаў з будаўнічымі кампаніямі з выкарыстаннем дзяржаўных паўнамоцтваў у перыяд з 2013 па 2016 год. У дачыненні да нашага суайчынніка быў выдадзены міжнародны ордар на арышт з мэтай экстрадыцыі.

Іспанскія праваахоўнікі высветлілі, што цяпер беларус жыве разам з жонкай у горадзе Тарэв'еха, усталявалі за ім назіранне і затрымалі. Цяпер мужчынам займаецца Цэнтральны следчы суд нацыянальнай судовай калегіі — орган, адказны за выкананне працэдур для яго наступнай экстрадыцыі.

У Беларусі затрыманаму можа пагражаць да 7 гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:

Беларуса затрымалі ў Арменіі па запыце паліцыі Люксембурга

Суд у Балгарыі адмовіўся выдаць беларускаму рэжыму ўкраінца, да якога хацелі дацягнуцца праз Інтэрпал

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула