МЗС перадало частку мошчаў Еўфрасінні Полацкай у Іспанію
МЗС Беларусі адсправаздачылася пра выкананне важнай міжнароднай місіі — перадачы ў сабор Святой роўнаапостальнай Марыі Магдаліны ў Мадрыдзе часцінкі мошчаў Еўфрасінні Полацкай.
Як паведаміла прэс-служба МЗС:
«У саборы Святой роўнаапостальнай Марыі Магдаліны ў Мадрыдзе адбылася цырымонія перадачы часовым павераным у справах Беларусі ў Іспаніі Сяргеем Балашчанкам Мітрапаліту Корсунскаму і Заходнееўрапейскаму Нестару часцінкі мошчаў Святой прападобнай Еўфрасінні Полацкай», — паведаміла прэс-служба ведамства.
Чытайце таксама:
Алейнік паехаў у Кенію, на фотах адтуль пабачылі Зінгмана