БЕЛ Ł РУС

ЗША спрабуюць супакоіць саюзнікаў пасля дзіўнай уцечкі сакрэтных дакументаў

11.04.2023 / 7:25

Nashaniva.com

Высокапастаўленыя амерыканскія чыноўнікі пасля маштабнай уцечкі сакрэтных дакументаў Пентагона спрабуюць супакоіць разгубленых саюзнікаў — ад Еўропы да Блізкага Усходу і Кіева, піша выданне Politico.

Фота: Мінабароны Украіны

Пасля таго, як пра ўцечку стала вядома на мінулым тыдні, высокапастаўленыя прадстаўнікі амерыканскай разведкі, Дзярждэпартамента і Пентагона звязаліся са сваімі калегамі ў іншых краінах, каб развеяць асцярогі з нагоды публікацыі разведданых, сказалі выданню чатыры чыноўнікі з розных краін.

Афіцыйныя асобы ў Лондане, Бруселі, Берліне, Дубаі і Кіеве пачалі задаваць Вашынгтону пытанні аб тым, як сакрэтная інфармацыя аказалася ў інтэрнэце, хто нясе адказнасць за ўцечку, і што ЗША робяць для таго, каб інфармацыя была выдаленая з сацыяльных сетак.

Іх таксама цікавіць, ці робіць Белы дом крокі па абмежаванні распаўсюджвання разведвальнай інфармацыі ў будучыні.

Уцечка прывяла да крызісу ў адносінах ЗША з саюзнікамі, і пакуль незразумела, як Вашынгтон будзе выпраўляць сітуацыю, якую шмат хто ўжо называюць адным з найбуйнейшых правалаў амерыканскай разведкі з моманту публікацыі сакрэтных дакументаў на сайце WikiLeaks.

«Спосаб уцечкі і змест дакументаў вельмі незвычайныя, — сказаў Politico былы аналітык амерыканскай разведкі, які займаўся Расіяй. — Я не магу ўспомніць выпадкі, калі ўцечка была б настолькі аб'ёмнай і ахоплівала такі шырокі спектр інфармацыі, якая проста трапіла ў сацыяльныя сеткі, а не прайшла праз журналістаў, як было ў выпадку з файламі Сноўдэна».

Чытайце таксама:

У сацсеткі трапілі планы ЗША і НАТА па падрыхтоўцы ўкраінскага наступу

Аляксей Данілаў пракаментаваў інфармацыю пра магчымыя напрамкі контрнаступу і яго тэрміны

Кіраўнік Пентагона: Украіна мае добрыя шанцы на паспяховае контрнаступленне

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула