У Столінскім раёне знайшлі тры авіяцыйныя бомбы
Небяспечную знаходку выявілі памежнікі ў лесе каля вёскі Цераблічы. Як было ўстаноўлена, знайшлі тры авіяцыйныя бомбы «ФАБ-100» часоў Другой сусветнай вайны.
Паведамляецца, што тэрыторыю аператыўна перакрылі, на месца выязджала сапёрна-піратэхнічная група в/ч 5526.
Знойдзеныя снарады знішчылі на месцы выяўлення.
Чытайце таксама:
Пры раскопках у Брэсцкай крэпасці знайшлі парэшткі некалькіх чалавек
У Вілейцы каля ракі знайшлі боепрыпас больш чым стогадовай даўнасці
Бабруйскі пенсіянер вырашыў распілаваць снарад і ў выніку страціў нагу