БЕЛ Ł РУС

Сланіха з Берлінскага заапарка навучылася лупіць бананы, хаця ніхто яе гэтаму не вучыў

11.04.2023 / 20:41

Nashaniva.com

Звычайна сланы зʼядаюць бананы разам з лупінамі, аднак сланіха па мянушцы Панг Пха навучылася чысціць фрукт перад ужываннем.

Даследчыкі заўважылі, што сланіха чысціць толькі бананы з карычневымі плямамі, зялёныя і жоўтыя яна праглынае цалкам. Таксама Панг Пха зʼядае фрукт цалкам, калі знаходзіцца ў групе з іншымі сланамі. 

Хутчэй за ўсё, яна разумее, што на ачыстку бананаў спатрэбіцца час, і пакуль астатнія ядуць іх цалкам, ёй можа нічога не дастацца.

Па словах навукоўцаў, Панг Пха магла навучыцца здымаць лупіны з бананаў, назіраючы за людзьмі. У іншых сланоў Берлінскага заапарка такога навыку пакуль няма.

Чытайце таксама:

У Гродзенскім заапарку чарговае папаўненне. Паглядзіце, якая малеча там нарадзілася

Гродзенскі заапарк паказаў нованароджаную ламу ВІДЭА

У Магілёўскім заасадзе нарадзілася зубраня

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула